BE RU EN

У інтэрнаце БДУІР загінуў студэнт 4-га курса

  • 13.01.2017, 14:55

Хлопец выпаў з акна або балкона верхніх паверхаў будынка.

Раніцай 13 студзеня ў інтэрнаце БДУІР на вуліцы Я. Коласа ў Мtнску загінуў студэнт. Як распавялі відавочцы, хлопец выпаў з верхніх паверхаў будынка і загінуў на месцы. Інфармацыю пра здарэнне tut.by пацвердзілі ва Управе Следчага камітэта Менску.

Са словаў студэнтаў, інцыдэнт адбыўся прыкладна а 7 гадзіне раніцы ў інтэрнаце №1 па вуліцы Я.Коласа. Студэнт 4-га курса выпаў з акна або балкона верхніх паверхаў будынка, ягонае цела знайшлі на брылі.

Са слоў насельнікаў інтэрната, цяпер у корпусе ідзе рамонт, і на некаторых балконах агульнага карыстання часткова дэмантаваная агароджа (пакінутыя парэнчы).

- Праводзіцца даследчая праверка аб факце смерці 21-гадовага студэнта БДУІР. Цела хлопца з прыкметамі падзення з вышыні было знойдзенае сёння ўранку на вуліцы Я. Коласа ў Менску. Прызначаныя экспэртныя даследаванні, праводзіцца апытанне студэнтаў і супрацоўнікаў ВНУ для ўстанаўлення абставінаў трагедыі, - распавёў афіцыйны прадстаўнік Управы Аляксей Клімовіч.

Апошнія навіны