BE RU EN

Мінспорту зняпраўдзіла інфармацыю аб адстаўцы першага намесніка міністра

  • 12.01.2017, 16:57

Інфармацыя пра тое, што першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Гагіеў адпраўлены ў адстаўку, з'яўляецца недакладнай.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Мінспорту Уладзімір Несцяровіч.

— На гэты момант інфармацыя з'яўляецца недакладнай. Гэта журналісцкая «качка». Больш таго, выданне, якое распаўсюдзіла такія звесткі, рыхтуе афіцыйнае абвяржэнне, і прабачэнне Міністэрству спорту, — заявіў Уладзімір Несцяровіч.

Нагадаем, аб адстаўцы Гагіева сёння паведаміў «Прессбол».

Апошнія навіны