BE RU EN

Магчымы аўтар кампрамату на Трампа кінуўся на ўцёкі

  • 12.01.2017, 16:31

Прэзідэнт ЗША назваў інфармацыю пра кампрамат на яго фальшыўкай.

Былы супрацоўнік брытанскай выведкі Крыстафер Стыл, якога ўважаюць за аўтара апублікаванага нядаўна дакумента пра нібыта наяўны ў Расеі кампрамат на абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, з'ехаў са свайго дома ў аўторак або ў сераду, яшчэ да таго, як ягонае імя з'явілася ў прэсе. Пра гэта паведамляе ВВС.

Перад ад'ездам ён папрасіў суседзяў прыгледзець за ягонымі коткамі.

Карэспандэнт агенцтва Пол Вуд сцвярджае, што Стыл баяўся за сваё жыццё яшчэ ў кастрычніку мінулага года. Тады ж Вуд упершыню ўбачыў дакумент, аўтарства якога прыпісваюць Стылу, і заўважыў у ім істотныя недакладнасці.

10 студзеня 2017 года анлайн-выданне BuzzFeed апублікавала непацверджаны дакладнымі крыніцамі «дакумент», які нібыта быў перададзены Трампу амерыканскай выведкай ЗША. У яго тэксце гаворыцца, што ў РФ «ёсць кампрамат» самага рознага плана на 45-га амерыканскага прэзідэнта.

У Трампа адмаўляюць атрыманне такога «дакладу» і адхрышчваюцца ад інфармацыі аб тым, што спецслужбы РФ збіралі для яго інсайд, а сам ён у сацсетцы напісаў, што «гэта фальшывыя навіны - сапраўднае паляванне на ведзьмаў».

Апошнія навіны