BE RU EN

Папулярны англамоўны канал распавёў аб Беларусі пад бел-чырвона-белым сцягам

  • 12.01.2017, 14:58

YouTube-канал Geography More прысвяціў спецыяльны выпуск Беларусі і сімвалам нашага пратэсту.

Папулярны англамоўны канал на YouTube, які распавядае аб усіх краінах свету, рэпрэзентаваў Беларусь як «славянскую краіну, але не Расею».

У ім распавядаецца пра розніцу паміж беларускай і расейскай мовамі, пра бел-чырвона-белы сцяг як сімвал пратэсту, Нацыянальную бібліятэку, вуліцы Леніна ў кожным горадзе, Нарачанскі хлеб, сотні рэцэптаў страў з бульбы і славутыя беларускія крэветкі. Адной з асноўных цэркваў у нашай краіне названая...уніяцкая (грэка-каталіцкая) царква.

Заканчваючы аповед аб Беларусі, відэаблогер падкрэсліў, што гэта «славянская краіна, але не Расея».

Апошнія навіны