BE RU EN

У Тбілісі паранілі зяця прэзідэнта

  • 12.01.2017, 10:37

Зяця прэзідэнта даставілі ў цэнтр неадкладнай дапамогі з агнястрэльным раненнем.

11 студзеня ў Тбілісі паранілі зяця прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі Міндзіа Гагачуры. Пра гэта са спасылкай на тэлеканал "Рустави 2", паведамляе gordonua.com.

Яго даставілі ў цэнтр неадкладнай дапамогі з агнястрэльным раненнем. Раніцай стала вядома, што яго стан стабільны.

Адзначаецца, што праваахоўнікі пакуль не паведамляюць падрабязнасцяў здарэння. Следства вядзецца паводле артыкула 118 і 236-е – наўмыснае нанясенне лёгкага пашкоджання здароўя і незаконнае нашэнне/захоўванне/набыццё зброі.

Апошнія навіны