BE RU EN

Карыстальнікаў сеткі заваражыла хуткая кладка асфальту ў Аўстраліі

  • 12.01.2017, 9:42

Зняты з беспілотніка ролік за два тыдні набраў больш за 15 мільёнаў праглядаў.

У Facebook імкліва набірае папулярнасць знятае з беспілотніка відэа хуткай кладкі асфальту ў мястэчку Мур у Заходняй Аўстраліі. За два тыдні яно набрала больш за 15 мільёнаў праглядаў.

У каментарах да роліка карыстальнікі адзначаюць, што хуткасць і майстэрства, з якімі работнікі сцелюць дарожнае палатно, зачароўваюць.

У супольнасці, што апублікавала ролік, гаворыцца, што на кладку пяці кіламетраў спатрэбілася ўсяго два дні, а выдаткі на праект склалі 443 тысячы даляраў. Як паведамляе аўстралійскі рэсурс WAtoday, адказныя за рамонт дарогі не чакалі, што відэа набудзе такую папулярнасць.

Апошнія навіны