BE RU EN

У чацвер будзе да 7 градусаў марозу

  • 11.01.2017, 20:33

У асобных раёнах Беларусі чакаецца слабы туман, на дарогах слізгота.

12 студзеня варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уночы ў многіх раёнах пройдзе невялікі снег, удзень чакаецца снег, слабая мяцеліца. У заходніх раёнах краіны сіноптыкі прагназуюць мокры снег.

У асобных раёнах Беларусі чакаецца слабы туман, на дарогах слізгота. Вецер будзе паўднёвы сярэдні, удзень на захадзе парывісты.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 5 да 10 градусаў марозу. На захадзе Беларусі пры прасвятленнях прагназуюцца маразы да -13. Удзень слупок тэрмометра будзе паказваць -1...-7 градусаў, у заходніх раёнах — блізу нуля.

Апошнія навіны