BE RU EN

Дар'я Домрачава возьме ўдзел у эстафеце

  • 11.01.2017, 19:05

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка возьме ўдзел у эстафетнай гонцы на этапе Кубка свету ў біятлоне ў нямецкім Рупольдынгу.

Цалкам наш склад выглядае наступным чынам: Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава, Дар'я Домрачава, Ірына Крыўко, піша tut.by.

Галоўныя прэтэндэнты на подыум заявілі наступныя чацвёркі:

Нямеччына: Хінц, Хамершмідт, Пройс, Дальмайер.

Францыя: А. Шэвалье, Брайсаз, Бескон, Эманье.

Украіна: Варвінец, Джыма, Меркушына, Підгрушная.

Чэхія: Пушкарчыкава, Давідавага, Віткова, Коўкалава.

Нарвэгія: Ніколаісэн, Фенэ, Экхоф, Олсбю.

Расея: Сліўка, Акімава, Кайшава, Падчуфарава.

Гонка пачнецца 12 студзеня а 16.30 паводле менскага часу.

Апошнія навіны