BE RU EN

Нават для нафтаперапрацоўкі ўжо патрэбны льготны падатковы рэжым

  • 11.01.2017, 18:50

Нафтаперапрацоўка да нядаўняга часу была адным з самых прыбытковых бізнэсаў.

У Берасці плануецца наладзіць вытворчасць экалагічна чыстага паліва, паведаміў начальнік управы замежнаэканамічных сувязяў і эканамічнага развіцця адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны «Брэст» Аляксей Лачымаў. Новым рэзідэнтам СЭЗ стала ТАА «ДжыОйл», піша БелТА.

Беларуская кампанія плануе арганізаваць у Берасці вытворчасць дызельнага паліва стандарту еўра-5 і еўра-6.

Згодна з бізнэс-планам, сума ўкладзеных інвестыцый складзе $5,8 млн, прадугледжана стварэнне 48 працоўных месцаў.

Чакаецца, што першыя перапрацоўчыя ўстаноўкі з Чэхіі паступяць на прадпрыемства ў сярэдзіне гэтага года. Экалагічна чыстае паліва будзе вырабляцца з айчыннай сыравіны. Атрыманую прадукцыю плануецца экспартаваць, а таксама пастаўляць на беларускі рынак.

Нафтаперапрацоўка да нядаўняга часу была адным з самых прыбытковых бізнэсаў. Калі ўжо і для яе спатрэбіўся льготны падатковы рэжым СЭЗ, то справы кепскія.

Апошнія навіны