BE RU EN

Навукоўцы распавялі, як палепшыць памяць за 30 хвілін

  • 11.01.2017, 15:35

Для гэтага не спатрэбіцца нават рабіць нейкіх асаблівых практыкаванняў.

Як мяркуе група навукоўцаў з Хельсінкі на чале з прафесарам Міка Самсам, з дапамогай праслухоўвання радыё, дарослыя і дзеці паляпшаюць працу свайго мозгу, што станоўча адбіваецца на памяці і здольнасці да вывучэння моў, піша выданне tvoymalysh.com.ua.

Даследчыкі прыйшлі да высновы, што людзі, якія часта слухаюць радыё, як і музыкі, прасцей улоўліваюць маўленчыя інтанацыі. Гэта дазваляе ім лепш разумець суразмоўцу і лягчэй успрымаць атрыманую ад яго інфармацыю. Да таго ж, праслухоўванне радыёперадач з'яўляецца выдатным трэнажорам для ўвагі і ўмення канцэнтравацца на адной задачы, бо ў слухача няма магчымасці праглядзець відэашэраг.

«Чым лепшыя наша ўвага і памяць, тым хутчэй мы ўспрымаем тую ці іншую інфармацыю», - упэўнены прафесар Самса.

Менавіта таму ў дарозе ці дома неабходна слухаць цікавыя радыёперадачы, спяваць знаёмыя песні ці наладзіць радыё на займальны аўдыёспектакль, які спадабаецца ўсёй сям'і. Для дасягнення станоўчага эфекту досыць 30-40 хвілін на дзень.

Апошнія навіны