BE RU EN

Жырыноўскі прапанаваў змяніць гімн Расеі

  • 11.01.2017, 15:10

ЛідАр ЛДПР налічыў у гімне аж цэлых шэсць куплетаў і паскардзіўся, што іх вельмі доўга спяваць.

Старшыня ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі прапанаваў скараціць гімн Расейскай Федэрацыі, пры гэтым змяніўшы яго тэкст.

«Мне здаецца, трэба паправіць. Шэсць куплетаў - атрымліваецца вельмі доўга, пакінуць тры куплеты і прыпеў чацвёртым. Хай камітэт (Дзярждумы) культуры гэтым зоймецца», - сказаў Жырыноўскі падчас выступу на пленарным пасяджэнні.

Згодна з ягонымі сцвярджэннямі, «змест (гімна) таксама не самы найлепшы». «Гімн павінен натхняць і паказваць, якая краіна. Там пра краіну наогул ні слова не сказана», - цытуе Жырыноўскага ТАСС.

Нагадаем, цяперашні расейскі гімн - гэта былы гімн СССР. Праўда, тэкст быў злёгку падкарэктаваны «пад Расею». У гімне напраўду не шэсць, а тры куплеты і паўтаральны пасля кожнага прыпеў.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што ў верасні 2016 го падчас узнагароджання ордэнам Жырыноўскі праспяваў Пуціну гімн царскай Расеі «Божа, цара барані!».

Апошнія навіны