BE RU EN

«Дай Дарогу» прэзентаваў песню пра дзіўную звычку кожнага пятага жыхара Зямлі

  • 11.01.2017, 12:02

Трэк можа ўвайсці ў новы альбом гурта з Берасця.

Гурт «Дай Дарогу!» прэзентаваў у інтэрнэце новы трэк, які называецца «Клептаман», паведамляе euroradio.fm.

«Пачуццё асалоды, нават пасля дробнага крадзяжу, уласцівае кожнаму пятаму зямляніну, а актуальнасць гэтай тэмы, да жаль, застаецца нормай нашага паўсядзённага жыцця», - анансуюць музыкі песню.

Ёсць імавернасць, што трэк увойдзе ў новы альбом «Дай Дарогу!».

У 2016 годзе берасцейскія панкі сталі адным з самых запатрабаваных фестывальных гуртоў ва Украіне. Музыкі таксама выпусцілі некалькі кампазіцый, сярод якіх і беларускамоўная «Ня веру».

Апошнія навіны