BE RU EN

Лекары будуць здаваць «дармаедаў» у падатковую?

  • 11.01.2017, 9:26

Міністэрства здароўя разаслала даволі супярэчлівую інструкцыю ў бальніцы і паліклінікі.

Міністэрства аховы здароўя разаслала ў медыцынскія ўстановы ліст пра тое, як правільна перадаваць у падатковую звесткі пра «дармаедаў». Гэтае пытанне абмяркоўвалася на адмысловай нарадзе ў канцы мінулага года, тэкст ліста размешчаны на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Між іншым, там сказана, што перадаваць звесткі можна толькі з пісьмовай згоды грамадзян, паведамляе tut.by.

Як кажуць у Міністэрстве аховы здароўя, на нарадзе дзяржаўныя органы дамовіліся «пра неабходнасць зняцця сацыяльнай напружанасці ў пытаннях рэалізацыі норм Дэкрэта №3». Гаворка ідзе пра тое, каб выключыць неабгрунтаваныя патрабаванні ў выплаце збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў да тых грамадзян, якія не працавалі, але ў 2015 годзе перанеслі «пэўныя захворванні (траўмы), а таксама да жанчын, якія знаходзіліся пад медыцынскім наглядам падчас цяжарнасці, родаў і ў пасляродавы перыяд».

У сваім лісце Міністэрства аховы здароўя даручыў падаваць такім грамадзянам выпіскі з медыцынскіх дакументаў, устаноўленай формы, а таксама эпікрызу медыцынскай карты стацыянарнага пацыента (яго дубліката), які пацвярджае канкрэтны перыяд аказання медыцынскай дапамогі ў стацыянарных умовах.

Пры гэтым, у лісце Міністэрства аховы здароўя ўдакладняецца, што пры афармленні выпіскі з медыцынскіх дакументаў указанне дыягназу не патрабуецца.

Аднак, самым важным з'яўляецца тое, што цяпер «з мэтай захавання лекарскай таямніцы» медустановы будуць падаваць падатковым звесткі пра беспрацоўных толькі з іх пісьмовай згоды. Арыгінал пісьмовай згоды павінен быць прыкладзены да запыту падатковай.

Апошнія навіны