BE RU EN

Замежнікам пагражае штраф €550 за знаходжанне ў Беларусі без візы больш за пяць дзён

  • 10.01.2017, 21:26

Парушэнне замежнымі грамадзянамі пяцідзённага тэрміну знаходжання ў Беларусі без візы пацягне папярэджанне або накладанне штрафу.

Аб гэтым заявіў начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун, піша БелТА.

«Гэта парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, што прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць паводле артыкулу 23.55 Коап Беларусі і цягне накладанне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу, так і ў выглядзе папярэджання з дэпартацыяй або без яе. Пастанову будзе прымаць службовая асоба, якая ўпаўнаважаная на гэта», — растлумачыў Аляксей Бягун.

Пры разглядзе сітуацый будуць улічвацца і непрадбачаныя абставіны, у якіх могуць апынуцца замежнікі. Адзін з такіх прыкладаў - калі чалавек трапляе ў шпіталь. У гэтай сітуацыі трэба падаць дакумент, які пацвярджае гэты факт.

Апошнія навіны