BE RU EN

Зяць Трампа афіцыйна прызначаны старэйшым дарадцам Белага дома

  • 10.01.2017, 19:10

Джарэд Кушнэр, чые карані паходзяць з Беларусі, заняў дзяржаўную пасаду ў ЗША.

Зяць Дональда Трампа Джарэд Кушнэр прызначаны старэйшым дарадцам прэзідэнта ЗША, паведамляе ВВС.

Дэмакраты неадкладна паказалі на тое, што гэта парушае закон, з'яўляецца непатызмам і стварае канфлікт інтарэсаў.

Аднак юрысты Трампа мяркуе, што Кушнэр выканаў усе законныя патрабаванні і можа заняць дзяржаўную пасаду.

Нагадаем, што сваякі зяця Дональда Трампа Джарэда Кушнэра родам з Навагрудка. Сям'я Кушнэраў уратавалася ў вайну дзякуючы ўцёкам з гета і партызанскага атрада братоў Бельскіх.

Пра беларускую гісторыю сваіх продкаў Джарэд Кушнэр публічна распавёў перадвыбарным летам у артыкуле, апублікаваным у ягонай газеце New York Observer.

Апошнія навіны