BE RU EN

Навукоўцы стварылі матэрыял у 10 разоў больш трывалы за сталь

  • 10.01.2017, 16:28

Макрамадэлі канструкцый навукоўцы друкавалі на 3D-друкарцы і выпрабоўвалі пад прамысловым прэсам.

Даследчыкі з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута распрацавалі на аснове графену матэрыял, які нашмат лягчэйшы за сталь, але ў 10 разоў больш трывалы за яе. Гэта дасягаецца не толькі дзякуючы вугляроднаму матэрыялу, але і кіпрай структуры ў выглядзе губкі. Навукоўцы падкрэсліваюць, што форма мае пераважнае значэнне. А гэта значыць, што такія моцныя і лёгкія канструкцыі можна рабіць з рознага зыходнага матэрыялу, піша onliner.by.

Макрамадэлі канструкцый навукоўцы друкавалі на 3D-друкарцы і выпрабоўвалі пад прамысловым прэсам, які з цяжкасцю іх ціснуў. Гэтая геаметрыя можа ўжывацца ў будаўніцтве мастоў, якія стануць не толькі лягчэйшымі, але і больш моцнымі. Да таго ж сітаватая канструкцыя можа знайсці выкарыстанне ў сістэмах фільтрацыі паветра і вады.

Апошнія навіны