BE RU EN

ЦСКА адправіўся на першы збор пад кіраўніцтвам Віктара Ганчарэнкі

  • 10.01.2017, 14:29

Сёння вечарам армейцы правядуць першы занятак пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста.

Маскоўскі ЦСКА адправіўся на першы зімовы збор пад кіраўніцтвам беларуса Віктара Ганчарэнкі. Большасць расейскіх гульцоў, уключаючы групу маладых футбалістаў з рэзервовай каманды, і Бібрас Натху, які далучыўся да іх, вылецелі ў Алікантэ раніцай 10 студзеня з маскоўскага аэрапорта Шарамецьева, паведамляе «Прессбол».

Асноўная частка легіянераў далучыцца да аднаклубнікаў непасрэдна ў Кампоаморы. Гэты этап падрыхтоўкі чэмпіёнаў Расеі працягнецца да 22 студзеня. На зборы запланавана два спарынгі. Увечары 10 студзеня армейцы правядуць першы занятак пад кіраўніцтвам Ганчарэнкі.

Апошнія навіны