BE RU EN

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніцтва Віцебскага аддзялення БЧ

  • 10.01.2017, 14:09

Былы начальнік і галоўны інжынер віцебскай чыгункі абвінавачваюцца ў карупцыі.

Крымінальныя справы распачатыя ў дачыненні да былых начальніка і галоўнага інжынера УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі», якія абвінавачваюцца ва ўчыненні шэрагу карупцыйных злачынстваў.

Падчас следства ўстаноўлена, што службовыя асобы з лістапада 2012 года да снежня 2013 года выдалі загад, які прадпісваў Віцебскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў перадаць гаражы для аўтамашын на баланс санаторыя «Чыгуначнік» у в. Малыя Лётцы Віцебскага раёну. Затым арганізавалі рэканструкцыю гэтых гаражоў пад дом адпачынку падвышанай камфортнасці і лазневы комплекс без узгаднення з заснавальнікам.

Праектна-каштарысная і дазвольная дакументацыя на вытворчасць будаўніча-мантажных работ будынка аўтагаражоў адсутнічала, паведамляе сайт Следчага камітэта.

У выніку незаконнага пераабсталявання было выдаткавана блізу 780 000 рублёў прадпрыемства, пагоршыла фінансавы стан.

Акрамя таго, следчыя высветлілі, што ў кватэры і гаражы 54-гадовага дырэктара прадпрыемства ў Віцебску быў арганізаваны рамонт з прыцягненнем рабочых, транспарту, спецыяльнай тэхнікі і маёмасці УП «Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі» без заключэння дамовы і аплаты выкананых работ. У выніку прадпрыемству нанесеная шкода на агульную суму больш за 10 000 рублёў. Фіктыўныя дамовы былі складзеныя пазней.

Падчас следства ўстаноўлены таксама факт крадзяжу ў красавіку 2014 года пасудамыйнай машыны, якая была набытая прадпрыемствам нібыта для патрэб рэканструяванага санаторыя-прафілакторыя, хоць праектна-каштарыснай дакументацыяй гэта не прадугледжвалася.

Следчымі прад'яўленае абвінавачванне мужчынам паводле ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з асабістай зацікаўленасці, што пацягнула цяжкія наступствы), ч. 2 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены групай асоб паводле папярэдняй змовы), ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), ч. 1 арт. 427 (складанне і выдача заведама непраўдзівых дакументаў, учыненыя з іншай асабістай зацікаўленасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

З мэтай кампенсацыі шкоды, прычыненай злачынствамі, следчыя наклалі арышт на маёмасць абвінавачаных на агульную суму больш за 373 000 рублёў, у тым ліку на грашовыя сродкі, 3 аўтамабілі, 2 кватэры і іншую маёмасць.

Апошнія навіны