BE RU EN

Пенсіянер у Чавускім раёне загінуў ад холаду ва ўласным доме

  • 10.01.2017, 12:31

Пажылы мужчына жыў адзін.

Жыхар Чавускага раёна (Магілёўская вобласць) загінуў ад холаду ва ўласным доме, паведамілі БелТА ў абласным цэнтры экстранай медыцынскай дапамогі. Труп пенсіянера 1938 года нараджэння быў знойдзены 8 студзеня ва ўласным доме ў вёсцы Капані.

Са слоў мясцовых жыхароў, яны не бачылі суседа з 4 студзеня і звярнуліся ў РАУС, пасля чаго гэты дом быў адчынены.

Праведзеная 9 студзеня судова-медыцынская экспэртыза ўстанавіла прычыну смерці - пераахаладжэнне.

Як ужо паведамлялася, ад пераахаладжэння за мінулыя выхадныя загінулі таксама жыхары Быхава і Бабруйска. Толькі за мінулыя дні з халадовымі траўмамі ва ўстановы аховы здароўя вобласці звярнуўся 21 чалавек, з галалёднымі - 85 чалавек.

Апошнія навіны