«Нясіце вашы грошы»: У РФ дазволілі плаціць падаткі адзін за аднаго
- 1.01.2017, 15:50
У новым падатковым кодэксе таксама прадугледжаны варыянт з «пераплатай».
Сёння ў Расеі ўвайшлі ў дзеянне папраўкі ў падатковы кодэкс, якія дазваляюць грамадзянам аплачваць падаткі не толькі за сябе, але і за іншых, паведамляе РІА «Новости».
Цяпер «выплата падатку можа быць праведзеная за падаткааплатніка ўсякай іншай асобай».
Кіраўнік Федэральнай падатковай службы РФ Міхаіл Мішусцін распавядаў аб вялікай колькасці скаргаў ад грамадзян у сувязі з тым, што падатковыя аплаты, якія яны заплацілі, напрыклад, за блізкіх сваякоў: муж за жонку, дзеці за састарэлых бацькоў і гэтак далей, не былі залічаныя, бо нормы заканадаўства не дазвалялі праводзіць такія аплаты.
Раней ФНС таксама паведамляла, што тэхналагічна цалкам гатовая да гэтых новаўвядзенняў: унесеныя змяненні ў правілы запаўнення аплатных даручэнняў, дзе абавязкова паказваецца ІПН падаткаплацельшчыка і ІПН таго, за каго заплацілі падатак.
Прадугледжаны і варыянт з пераплатай.
І гэта не навагодні розыгрыш.