BE RU EN

Калгасы Магілёўшчыны сабралі нябачаны ўраджай, але толькі на паперы

  • 7.09.2016, 17:27

Лічбы ў ведамасцях ў разы перавысілі фактычны намалот.

Камітэт дзяржкантролю праверыў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы вобласці і выявіў прыпіскі ў справаздачнасці аб уборцы ўраджаю і нарыхтоўцы кармоў, паведамляюць «Магілёўскія ведамасці». За нябачаны «ураджай на паперы» службовых асоб райсельгасхарчу і сельгасарганізацый прыцягнулі да адказнасці.

Паводле дакументаў апошнія дні ўборкі ў асобных гаспадарках сабралі велізарны ўраджай: ад 184 цэнтнераў з гектара ў ААТ «Дрыбін Агра» да 806 ц/га ў ААТ «Трылесіна Агра». З дапамогай аналагічных хітрыкаў змаглі даць справаздачу аб значна больш высокай ураджайнасці ў апошнія дні ўборкі Круглянскі, Бабруйскі, Магілёўскі і Слаўгарадскі райсельгасхарчы. У рэальнасці ж лічбы былі ніжэйшыя.

ААТ «Краснапольскі» і зусім заявіў у статсправаздачнасці аб 1542 тонах валавога збору трыцікале - гібрыд жыта і пшаніцы. Лічба ўдвая перавысіла фактычны намалот.

Кіраванне сельскай гаспадаркі і харчавання Дрыбінскага райвыканкама Камітэт дзяржкантролю выкрыў у сістэматычным завышэнні ў аператыўнай справаздачнасці плошчаў убраных збожжавых культур.

Апошнія навіны