BE RU EN

Mercedes будзе канкураваць з Tesla на рынку электрамабіляў

  • 30.09.2016, 21:53

Кампанія Mercedes-Benz прывезла на Парыжскі аўтасалон канцэптуальны электракрасовер Generation EQ.

Серыйная версія прататыпа, якая з'явіцца у 2019 годзе, зможа скласці канкурэнцыю Tesla Model X, а таксама будучы электрычны ўседарожнік кампаній Audi, Porsche і Jaguar, паведамляе «Белсат».

Mercedes укамплектавалі двума электраматорамі - па адным на пярэдняй і задняй восі. Сумарная аддача агрэгатаў склала 300 кілават або 700 Нм моманту. Красовер здольны паскарацца з месца да ста кіламетраў менш чым за пяць секунд. Рухавікі сілкуюцца ад камплекту літый-іённых акумулятараў ёмістасцю больш за 70 кілават-гадзіна, якія забяспечваюць запас ходу 500 кіламетраў.

Прататып мае інавацыйную сістэму падзарадкі батарэй: за пяць хвілін яна папаўняе запас энэргіі, якой хопіць, каб праехаць дадатковыя 100 км. Серыйная версія канцэпт-кара будзе выпускацца пад брэндам EQ - пад ім немцы будуць прадаваць выключна электрычныя машыны. Новае сямейства аўтамабіляў уключыць як мінімум чатыры мадэлі - два седаны і два ўседарожнікі.

Апошнія навіны