BE RU EN

Чыноўнік хоча выразна пазначыць месца для гандлю з аўтамабіляў у дварах

  • 30.09.2016, 16:35

Пакуль жа гандляры сельгаспрадукцыяй самі маюць права выбіраць, дзе ім стаць на падворку.

Старшыня Менскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк прапанаваў пазначаць у кожным двары канкрэтныя месцы, дзе можна гандляваць з машын сельгаспрадукцыяй, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Масляк прапанаваў намеснікам кіраўнікоў раённых адміністрацый сталіцы да дазволу на сезонны гандаль плодаагародніннай прадукцыяй з машын у жылых кварталах прыкладаць схему, на якой будзе пазначана пэўнае месца, дзе павінен стаяць гандлёвы аб'ект.

Чыноўнік адзначыў, што часцяком прадпрымальнікі, якія прыехалі рэалізоўваць сезонны тавар, выбіраюць для паркоўкі буйнагабарытных машын з таварам не самыя прыдатныя месцы - газон, пешаходныя дарожкі. На ягоную думку, указанне на схеме канкрэтнага месца, дзе павінна прадавацца прадукцыя з машын, дапаможа развязаць гэтую праблему.

Апошнія навіны