BE RU EN

Расеец зарабіў $3 мільёны на продажы кніг выдуманых аўтараў

  • 30.09.2016, 16:27

Грамадзянін РФ аўтаматычна генераваў кнігі па асобаснаму росту і дыеце і прадаваў іх на Amazon.

Расейскі карыстач Валерый Шаршнёў зарэгістраваў на пляцоўцы інтэрнэт-крамы Amazon больш за 80 тысяч паведамленняў, з дапамогай якіх прадаваў аўтаматычна згенераваныя кнігі па асобаснаму росту, піша ZDNet (пераклад - tut.by).

Шаршнёў распрацаваў адмысловы алгарытм, які дазваляў ствараць кнігі. Сцвярджаецца, што з дапамогай гэтых махінацый яму ўдалося зарабіць блізу 3 мільёнаў даляраў.

Напрыклад, расеец спрабаваў рэалізаваць працы такіх выдуманых аўтараў, як Ніна Кэлі, Эндру Уолкер і Джулія Джэксан. Усе яны былі прысвечаныя здароўю, дыетам, гатаванню і падобным тэмам.

Amazon у курсе ўзніклай сітуацыі. Кампанія ўжо выдаліла несапраўдныя кнігі са свайго сэрвісу і цяпер прадумвае спосабы абароны ад такіх разнавіднасцяў махлярства.

Апошнія навіны