BE RU EN

Фотафакт: на Гарадскім Вале перакуліўся прычэп трактара, перацяўшы абедзве паласы

  • 30.09.2016, 11:15

У выніку аварыі на праезную частку перакуліўся прычэп трактара, у якім перавозілі пясок і бетонамяшалку.

Сёння раніцай на вуліцы Гарадскі Вал у Менску здарылася аварыя. Абставіны здарэння высвятляюцца, пакуль можна канстатаваць, што ў выніку перакуліўся прычэп трактара, у якім перавозілі пясок і бетонамяшалку.

Фатаграфіі з месца здарэння апублікаваў карыстальнік форуму onliner.by з нікам Dzenbuddist.

- На Гарадскім Вале трактар надумаў выканаць брэйк-данс, - распавёў ён.

Апошнія навіны