BE RU EN

Былы «дэпутат» пра «палатку»: Структура дэкаратыўная, заробкі міністэрскія

  • 30.09.2016, 8:15

Былы чалец «савета рэспублікі» распавёў, чым займаецца верхняя палата «парламенту». Дакладней - пра тое, чаму ёй можна не займацца нічым.

Доктар сельскагаспадарчых навук Міхаіл Кадыраў з'яўляўся ўдзельнікам «савета рэспублікі» з 2000 да 2004 года, паведамляе «Белсат».

«Праз год я зразумеў, што гэтая структура - яшчэ больш дэкаратыўная, чым ніжняя «палата». Чым займаецца? Штампуе галасаваннем законапраекты, прынятыя ніжняй «палатай». Як навуковец я думаў: якое ненапружанае інтэлектуальнае жыццё!», - кажа былы сенатар.

Пры гэтым, паводле ягоных слоў, заробкі былі на ўзроўні міністэрскіх і пасведчанне сябра «савета рэспублікі» дзейнічала адпаведным чынам на ДАІ...

Апошнія навіны