BE RU EN

Літва перадала Украіне партыю боепрыпасаў

  • 3.09.2016, 19:51

Перадача адбылася на падставе просьбы Украіны пра падтрымку ад 2014 года.

Міністэрства абароны Літвы перадало Украіне боепрыпасы, якімі літоўскія ўзброеныя сілы ўжо не карыстаюцца. Перадача адбылася напярэдадні, 2 верасня паведамляе korrespondent.net са спасылкай на Мінабароны Літвы ў суботу.

"Боепрыпасы перададзеныя Украіне згодна з пастановай Службы абаронных рэсурсаў ад Мінабароны Літвы, якая была прынятая на падставе просьбы Украіны пра падтрымку ад 2014 года", – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле паведамлення, згодна з пастановай Службы абаронных рэсурсаў, Украіне перададзеныя боепрыпасы, якімі літоўскія вайскоўцы карысталіся да пераўзбраення войска ў адпаведнасці са стандартамі NATO.

У міністэрстве ўдакладнілі, што транспартаванне боепрыпасаў арганізавала літоўскае войска. Выдаткі на транспартаванне выкарыстаных боепрыпасаў узяла на сябе Украіна.

Апошнія навіны