BE RU EN

У Менску ДАІ за парушэнне правілаў паркоўкі эвакуавала Rolls-Royce

  • 3.09.2016, 10:03

32-гадовы мужчына пакінуў аўтамабіль на ходніках.

У Менску інспектары ДАІ эвакуавалі за парушэнне правілаў паркоўкі Rolls-Royce.

Пра гэта auto.tut.by распавяла прадстаўніца ДАІ Цэнтральнага раёна Анастасія Радзько.

- 32-гадовы мужчына прыехаў на Rolls-Royce да парку забаў па вуліцы Арлоўскай і пакінуў аўтамабіль на ходніках. Прыбылыя на месца інспектары і эвакуатар даставілі аўтамабіль парушальніка на штрафстаянку, - сказалі ў ДАІ.

У дачыненні да парушальніка супрацоўнікі ДАІ склалі два адміністрацыйныя пратаколы: за парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі, а таксама за тое, што ў мужчыны не было пры сабе дакументаў.

Акрамя Rolls-Royce ў гэты дзень на штрафстаянку адправіліся яшчэ чатыры аўтамабілі, да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў паркоўкі прыцягнулі больш за 10 кіроўцаў.

Апошнія навіны