BE RU EN

Самалёт Крышціяну Ранальду пацярпеў катастрофу ў аэрапорце Барсэлоны

  • 29.09.2016, 20:29

Падчас пасадкі ў самалёта належным чынам не спрацавала шасі.

Прыватны самалёт нападніка «Рэала» Крышціяну Ранальду Gulfstream G200 пацярпеў катастрофу падчас пасадкі ў аэрапорце Барсэлоны EL Prat.

Пра гэта паведамляе «Обозреватель» са спасылкай на Sport.es.

ФОТА: SPORT.ES
ФОТА: SPORT.ES
ФОТА: SPORT.ES
ФОТА: SPORT.ES
ФОТА: SPORT.ES

Сам Крышціяну Ранальду ў гэты час знаходзіўся з «Рэалам» у Дортмундзе, дзе рыхтаваўся да матчу супраць «Барусіі».

Падчас пасадкі ў самалёта, які каштуе 19 мільёнаў еўраў, належным чынам не спрацавала шасі. Паветранае судна выехала з узлётнай паласы і трапіла на газон. Ніхто з чальцоў экіпажу не пацярпеў.

Апошнія навіны