BE RU EN

Фотафакт: На праспекце Дзяржынскага ўтварыўся корак з дзясяткаў тралейбусаў

  • 29.09.2016, 19:48

Відавочна, прычына корку - абрыў кантактнай сеткі.

На праспекце Дзяржынскага ў Менску прыкладна а 18:15 29 верасня спынены рух тралейбусаў. Відавочна, прычына ў абрыве кантактнай сеткі, паведамляюць naviny.by.

Не менш за два дзясяткі тралейбусаў стаяць у абодва бакі на адцінку ад плошчы Багушэвіча да станцыі метро «Грушаўка».

Паміж Нямігай і бізнэс-цэнтрам Rubin Plaza утварыўся корак, бо на адцінку праспекта паміж плошчай Багушэвіча і скрыжаваннем з 2-м завулкам Розы Люксембург праезная частка істотна звужаная праз працы, звязаныя з будаўніцтвам трэцяй лініі метро.

Апошнія навіны