BE RU EN

Навукоўцы распавялі, як правільна адпачываць

  • 29.09.2016, 19:11

Для максімальнага аднаўлення сіл чалавеку патрэбная адзінота.

Навукоўцы высветлілі, што найбольш прадуктыўным адпачынкам з'яўляецца адмова ад кампаніі і правядзенне часу сам-насам з самім сабой.

Як паведамляе BBC, у мінулым годзе быў запушчаны онлайн Test Rest, у якім узялі ўдзел 18 000 чалавек з усяго свету. Рэспандэнтаў пыталіся як менавіта ім падабаецца адпачываць, колькі часу ім трэба, каб аднавіцца і многае іншае.

Пасля падвядзення вынікаў апытання навукоўцы высветлілі, што найбольш папулярнымі тыпамі адпачынку сярод усіх апытаных з'яўляюцца чытанне, паездка на прыроду і праслухоўванне музыкі, піша ladyhealth.com.ua.

Спецыялісты адзначаюць, што пераважна такія дзеяннi робяцца адзінцом, што сведчыць пра тое, што чалавеку трэба адзінота для максімальнага аднаўлення сіл.

Апошнія навіны