BE RU EN

Пасля ўстаноўкі Лукашэнкі на «стрымліванне» кошты пачалі расці

  • 29.09.2016, 16:38

Беларусь заняла першае месца на тэрыторыі былога СССР у росце спажывецкіх коштаў у студзені-жніўні гэтага года.

Цікава, што адбылося гэта, нягледзячы на тое, што Лукашэнка ледзь не больш за ўсіх кіраўнікоў постсавецкіх краін сведчыць аб недапушчальнасці падаражання тавараў і паслуг.

Так, у лютым гэтага года ён нагадаў: «Рост коштаў павінен быць спачатку кампенсаваны ростам даходаў насельніцтва».

У чэрвені Лукашэнка паабяцаў «адарваць галаву» тым, хто выкарыстоўвае дэнамінацыю для павышэння коштаў.

А ў жніўні дыктатар заявіў: «Галоўнае, каб не было цэнавога перакосу: калі няма магчымасці падняць заробак, каб кошты ў гэты час не раслі. Калі гэта ёсць - гэта вялікі недахоп. Кошты расці не павінны цяпер, мы з вамі ўжо вызначыліся».

Назіраючы, за тым, як кошты прадаўжаюць рост пасля слоў дыктатара, сама сабой у галаву прыходзіць думка, што такім чынам эканоміка дае Аляксандру Лукашэнку ацэнку як кіраўніку, піша «Салiдарнасць».

Апошнія навіны