BE RU EN

«Ветэраны Данбаса» канчаткова разграмілі выставу беларускага фатографа ў Маскве

  • 29.09.2016, 16:30

Дэбош «ветэранаў» на выставе Аляксандра Васюковіча суправаджаўся крыкамі «ратуй Расею».

Сябры арганізацыі «Саюз добраахвотнікаў Данбаса» прыйшлі на выставу фотаздымкаў беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча ў Сахараўскім цэнтры ў Маскве, парвалі экспанаты і запатрабавалі выклікаць дырэктара.

Як паведамляе «Наша Нiва», з «ветэранамі Данбаса» быў мясцовы дэпутат Дзмітрый Захараў з слоікам чырвонай фарбы, на якой было напісана: «Кроў дзяцей Данбаса, забітых украінскім войскам».

Хуліганы парвалі экспанаты і запатрабавалі выклікаць дырэктара цэнтра.

Апошнія навіны