BE RU EN

Парашэнка: Мы разам будуем Украіну, дзе няма месца антысемітызму

  • 29.09.2016, 14:33

Прэзідэнт Украіны выступіў з прамовай з нагоды 75-й гадавіны трагедыі ў Бабіным Яры.

«Народ Украіны вельмі добра разумее смутак габрэяў і ўспрымае яго як уласны», - заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў сваёй прамове з нагоды 75-й гадавіны трагедыі Бабінага Яра, паведамляецца ў афіцыйным Twitter кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

«Мы, украінцы, вельмі добра разумеем смутак габрэяў і ўспрымаем яго як уласны. Халакост - самая трагічная старонка ў гісторыі габрэйскага народа, украінскага таксама. Мы супольна будуем Украіну, дзе няма месца антысемітызму. Дзякуй украінцам і ўсім нацыянальнасцям за фантастычнае адзінства», - заявіў прэзідэнт Украіны.

«Мемарыял у Бабіным Яры павінен стаць сімвалам яднання, сімвалам гонару і павагі ўсіх украінцаў, незалежна ад нацыянальнасці. Важна, каб усё чалавецтва памятала аб крывавых фактах Халакосту - пра небяспеку нянавісці, фанатызму і расізму. Стварэнне мемарыяла Халакосту ў Бабіным Яры мае значэнне для ўсяго чалавецтва. Гістарычная праўда не дасць спекуляваць на памяці мінулага. Няхай мір і згода запануюць на зямлі свабоднай Украіны, свабоднай Еўропы і ўсяго свету», - адзначыў Парашэнка.

ФОТА: УНІАН
ФОТА: УНІАН
ФОТА: УНІАН
ФОТА: УНІАН
ФОТА: УНІАН
ФОТА: УНІАН
ФОТА: УНІАН
ФОТА: УНІАН
ФОТА: УНІАН
ФОТА: УНІАН
ФОТА: УНІАН
ФОТА: УНІАН
ФОТА: УНІАН
ФОТА: УНІАН
ФОТА: УНІАН
ФОТА: УНІАН
ФОТА: УНІАН
ФОТА: УНІАН

Нагадаем, што сёння прэзідэнт Нямеччыны Ёахім Гаўк выступіць у Кіеве падчас афіцыйных мерапрыемстваў да 75-й гадавіны трагедыі ў Бабіным Яры.

Федэральны міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер напярэдадні падкрэсліў, што Бабін Яр з'яўляецца сімвалам усіх пакут, несправядлівасці і варварства, якія прынёс Еўропе нацыянал-сацыялізм.

Апошнія навіны