BE RU EN

У Алеся Макаева апісваюць маёмасць

  • 29.09.2016, 12:10

Судовыя выканаўцы ўварваліся ў кватэру лідара прадпрымальнікаў.

Як паведаміла ў «Фэйсбуку» жонка лідара прадпрымальнікаў Алеся Макаева, актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Юлія Сцяпанава, у арэндаванай кватэры, дзе пражывае іх сям'я, судовыя выканаўцы апісваюць маёмасць.

Натуральна, на гэтай здымнай кватэры большасць маёмасці належыць не гэтай сям'і, а гаспадару, з якім складзеныя дамовы на арэнду жылля з поўным пералікам рэчаў, якія належаць яму.

Астатняе маёмасць належыць жонцы прадпрымальніка. Аднак, як паведамляе Юлія Сцяпанава, судовыя выканаўцы забралі мікрахвалёўку, тэлевізар, пасудамыйную і пральную машыны.

Алесь Макаеў і Юлія Сцяпанава выхоўваюць маленькую дачку, якой яшчэ няма двух гадоў.

Апошнія навіны