BE RU EN

Фільм Вайды стаў польскім кандыдатам на «Оскар»

  • 29.09.2016, 11:59

Новы фільм легенды польскага кінематографа Анджэя Вайды «Powidoki» стаў польскім кандыдатам на кінапрэмію «Оскар».

Фільм легендарнага польскага рэжысёра Анджэя Вайды «Powidoki» стаў польскім кандыдатам на кінапрэмію «Оскар» у катэгорыі «найлепшы неангламоўных фільм», паведамляе «Радыё Польшча» са спасылкай на Польскі інстытут кінамастацтва.

Кінастужка апавядае пра вядомага польскага мастака Уладзіслава Стшэмінскага - наватара і стваральніка асноў сучаснага мастацтва. Карціна ставіць акцэнты на стасунках мастака з камуністычнымі ўладамі Польшчы.

Апошнія навіны