BE RU EN

Авакаў: Мы дамовіліся не каментаваць справу Шарамета

  • 29.09.2016, 10:51

Кіраўнік МУС Украіны прапанаваў журналістам пачакаць «моманту ісціны».

Праваахоўныя органы не будуць даваць ніякіх каментароў пра ход расследавання справы аб забойстве журналіста Паўла Шарамета, пакуль не палічаць патрэбным апублікаваць інфармацыю.

Пра гэта сказаў кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў на брыфінгу ў сераду ў Кіеве, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Мы дамовіліся: мы не каментуем расследаванне справы аб забойстве Шарамета, і дамо каментар, калі сумесна вырашым, што надышоў такі момант», - сказаў ён.

Раней кіраўнік Нацпаліцыі Хація Дэканаідзе заявіла, што, на яе думку, Шарамета маглі забіць для таго, каб расхістаць сітуацыю ва Украіне.

Апошнія навіны