BE RU EN

Дзяўчына не ўтрымала аўтамабіль на гравійцы і з моста ўпала ў раку

  • 29.09.2016, 10:37

Учора раніцай у Горадні аўтамабіль Mitsubishi зваліўся з моста ў раку.

За стырном знаходзілася дзяўчына, якая, паводле папярэдняй інфармацыі, проста не справілася з кіраваннем на жвіровай дарозе, паведамляе onliner.by.

Як паведамілі ў ДАІ Гарадзенскай вобласці, кіроўца рухаўся з боку Віленскага завулка на вуліцу Маставую. Дзяўчына ехала на працу.

- З яе ўласных слоў, хуткасць аўтамабіля на той момант была парадку 40-50 км/ч. На жвіровым пакрыцці машыну занесла ў кювет, і з моста яна ўпала ў невялікую рэчку Гараднічанку, - распавялі ў ДАІ.

У машыне спрацавалі падушкі бяспекі, кіроўца была прышпіленая рэменем. У выніку ДТЗ дзяўчына сур'ёзных траўмаў не атрымала.

Апошнія навіны