BE RU EN

На выставе ў Маскве фатаграфіі беларуса Васюковіча аблілі фарбай

  • 28.09.2016, 22:03

Фатограф паказаў публіцы фатаграфіі, зробленыя ў зоне АТА ва Украіне.

Скандалам была адзначаная выстава здымкаў беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча ў Маскве.

У Сахараўскім цэнтры выстаўлены ягоныя фатаграфіі з праекту «Фота на памяць», які заняў першае месца ў намінацыі «Канфлікт».

Васюковіч паказаў публіцы фатаграфіі, зробленыя ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне.

Як паведамляе ren.tv, у будынак 28 верасня ўварваліся невядомыя людзі, якія аблілі некалькі фатаграфій фарбай з балончыкаў.

Тыя, нападнікі паспрабавалі схавацца, адміністратары выставы выклікалі паліцыю.

Дарэчы, на 28 верасня быў прызначаны выступ Васюковіча ў Сахараўскім цэнтры.

Апошнія навіны