BE RU EN

Фотафакт: Rolls-Royce 001 прыпаркаваўся ля кавярні на месцы для інвалідаў

  • 28.09.2016, 17:46

Аўтамабіль суправаджалі аўто «Стрэлы».

Карыстальнік «Вконтакте» Яўген Ажойчык падзяліўся ў сацыяльных сетках здымкам чорнага Rolls-Royce Phantom Coupe з нумарам 001-BY. Аўтамабіль у суправаджэнні як мінімум двух аўто спецыяльнага падраздзялення ДПС «Страла» прыпаркаваўся ля кавярні на месцы для інвалідаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Хто быў за стырном і ў салоне, невядома.

Згодна з ч.2 арт.18:22 Адміністрацыйнага кодэкса Беларусі незаконная паркоўка на месцы для інвалідаў караецца штрафам сумай 2 базавыя адзінкі (42 рублі).

Апошнія навіны