BE RU EN

Галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Беларусі ў біятлоне будзе Юрый Альберс

  • 28.09.2016, 17:39

Раней ён з'яўляўся намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі біятлона.

Як стала вядома Tribuna.com, новым галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Беларусі ў біятлоне будзе Юрый Альберс.

Раней Альберс з'яўляўся намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі біятлона. У траўні функцыянер быў прызначаны адказным за правядзенне міжнародных і ўнутраных спаборніцтваў.

Нагадаем, Валерый Пальхоўскі пакінуў пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі.

Кантракт са спецыялістам і ягоным памочнікам Робертам Кабуковым быў скасаваны на пагадненне бакоў.

Апошнія навіны