BE RU EN

Расейцы баяцца быць прысяжнымі ў справе аб забойстве Нямцова

  • 28.09.2016, 15:37

Ужо 30 з 84 кандыдатаў адмовіліся станавіцца прысяжнымі ў справе аб забойстве Барыса Нямцова.

«Паўтараецца мінулая гісторыя (гэта ўжо другая спроба скласці калегію): многія здымаюцца праз сямейныя і іншыя абставіны. Ужо 30 чалавек», - паведаміў ria.ru ў сераду адвакат сям'і палітыка Вадзім Прохараў.

Суду і бакам неабходна адабраць 12 асноўных і як мінімум двух запасных засядацеляў.

Згодна з законам, у калегію не могуць патрапіць раней судзімыя, сваякі падсудных або пацярпелых і іншыя зацікаўленыя ў зыходзе працэсу асобы.

Кандыдаты, якія з'явіліся на адбор калегіі, таксама маюць права заявіць самаадвод, калі яны думаюць, што паводле аб'ектыўных прычын не могуць разглядаць канкрэтную крымінальную справу.

Нагадаем, адзін з лідараў расейскай апазіцыі Барыс Нямцоў быў застрэлены ў цэнтры Масквы ў ноч на 28 лютага 2015 года.

Следства сцвярджае, што Нямцова забілі чачэнцы.

Апошнія навіны