BE RU EN

У Польшчы заробкі спецыялістаў і мэнэджэраў выраслі амаль да $2700

  • 28.09.2016, 12:45

У параўнанні з мінулым годам аплата працы спецыялістаў і мэнэджэраў вырасла на 5,85%.

Адпаведную справаздачу на гэтую тэму прадставіла фірма Antal, паведамляе «Радыё Польшча».

Сярэднемесячнае ўзнагароджанне, прапанаванае спецыялістам і мэнэджэрам у Польшчы, склала сёлета 10 223 злотых брута (2350 еўраў).

Самы высокі сярэднямесячны заробак атрымлівае кіраўнічы персанал - 19 348 злотых брута (4 447 еўраў).

На добры заробак могуць разлічваць юрысты, а таксама спецыялісты і мэнэджары ў продажу і маркетынгу.

Як падкрэсліў кіраўнік фірмы Antal Артур Скіба, стабільная эканамічная сітуацыя і замежныя інвестыцыі адкрываюць магчымасці для кар'ернага росту.

Экспэрты польскага рынку працы аднагалосна адзначаюць, што суіскальнікі ўсё часцей вядуць торг аб суме заробку. Гэта следства змены сітуацыі на рынку працы: менавіта працадаўцы шукаюць кваліфікаваны персанал, а не наадварот.

Апошнія навіны