BE RU EN

Польскія памежнікі не пусцілі беларуса на «разваліне»

  • 28.09.2016, 10:15

Ад крыўды мужчына так моцна абразіў памежнікаў, што можа адказаць за гэта годам турмы і дэпартацыяй.

У беларуса скончыліся прыстойныя словы на мяжы, калі яго не ўпусцілі ў Польшчу праз дрэнны стан аўтамабіля, нецэнзурная лексіка прывяла яго да крымінальнай адказнасці.

Расколіна на шкле, бампер з аблезлай фарбай, прыкметная іржа на кузаве або моцныя выхлапныя газы - гэта і шэраг іншых недахопаў у аўтамабілі можа стаць прычынай, паводле якой вас не прапусцяць на тэрыторыю Еўрапейскага звязу.

Менавіта праз дрэнны стан аўтамабіля ў суботу 24 верасня ў пункце пропуску Кузніца не прапусьцілі ў Польшчу беларуса на яго аўтамабілі Сітраен, паведамляе euroby.info.

І хоць гэта не першы выпадак такіх «разваротаў» на мяжы, але дзякуючы сваім багатым ведам лаянкі, прадэманстраваным у прысутнасці польскага супрацоўніка, беларус трапіў у гісторыю крымінальных зводак памежнай службы.

За абразы беларусу пагражае крымінальнае пакаранне ў выглядзе штрафу або нават пазбаўлення волі на тэрмін да 1 года. Але яшчэ больш непрыемнае пакаранне, не названае ў польскім крымінальным кодэксе, аднак якое ўжываецца ў дачыненні да асобаў прыцягнутых да адказнасці, гэта ануляванне візы з наступнай забаронай наведвання краін Шэнгена на некалькі гадоў.

Апошнія навіны