BE RU EN

Жыхар Баранавічаў здабыў у латарэю аўтамабіль Hyundai Accent

  • 27.09.2016, 21:55

Незадоўга да выйгрышу пераможца латарэі разбіў свой стары аўтамабіль.

Розыгрыш аўтамабіля адбыўся 29 траўня 2016 года ў 745 тыражы, піша intex-press.by.

- Перад тым як я купіў квіток, са мной адбыўся непрыемны інцыдэнт. Я трапіў у невялікую аварыю на сваім аўто, пасля чаго правёў у шпіталі два тыдні. Пасля гэтага надумаў выпрабаваць поспех, купіў латарэйны білет і адразу выйграў аўтамабіль Hyundai Accent, - распавёў Аляксандр Сыч.

У верасні, напярэдадні 25-годдзя Аляксандра, яму ўручылі ключы ад новага аўтамабіля.

Апошнія навіны