BE RU EN

Марына Крэс: Ідзе прапаганда хакея, футбола, а баскетбола не

  • 27.09.2016, 19:58

Вядомая беларуская баскетбалістка Марына Крэс распавяла аб праблемах развіцця баскетбола ў Беларусі.

«Ідзе прапаганда хакея, футбола. А баскетбола практычна не ідзе. За гэта крыўдна. Мільён разоў нам абяцалі, што калі мы будзем паказваць вынік, то наогул... Нам казалі: «Вы толькі выступайце, выступайце! Усё будзе». Нічога няма. Той жа залы. Ужо нават брыдка слухаць. Будзем спадзявацца, што будзе нешта змяняцца.

Так, людзі стараюцца. Але трэба старацца рабіць больш. Аднаго старання мала», - цытуе Крэс «Трыбуна» са спасылкай на «Беларусь 5».

Апошнія навіны