BE RU EN

У менскай кватэры выбухнуў самагонны апарат

  • 27.09.2016, 18:35

Мянчук няўдала зварыў самагон у кватэры знаёмага.

Жыхар сталіцы няўдала зварыў самагон у кватэры знаёмага, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на ГУУС Менгарвыканкама.

- У Першамайскі РУУС звярнулася жыхарка дома з завулку Калініна. Яна распавяла, што ў доме быў чутны гук, падобны да выбуху, а ў адной з кватэр вырвала дзверы, знутры даносіцца рэзкі пах. У гэты ж час у міліцыю патэлефанаваў мужчына, які паведаміў, што ў выніку выбуху пашкоджаны ягоны аўтамабіль, - адзначылі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Менгарвыканкама.

Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на адрас, устанавілі, што гаспадар кватэры, дзе здарыўся інцыдэнт, з'ехаў на выходныя, а ключы ад жылля перадаў 56-гадоваму знаёмаму. У панядзелак уладальнік квадратных метраў дадому не вяртаўся, а адразу адправіўся на працу. Туды яму і патэлефанаваў «кватарант», распавёўшы, што вырабляў у кватэры спецыфічны прадукт, а самагонны апарат узарваўся.

Прыехаўшы дадому, гаспадар зразумеў, што ў яго міліцыянты, супрацоўнікі МНС і УП «Мінгаз». Пра тое, што ў кватэры будзе вырабляцца алкагольны напой, грамадзянін не ведаў. Што ж да пашкоджанага аўто, то на яго даху і капоце ў выніку выбуху ўтварыліся сколы лакафарбавага пакрыцця.

У дачыненні да 56-гадовага самагоншчыка распачаты адміністрацыйны працэс, складзены пратакол паводле ч 1 арт 12.43 ( «Выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу») Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Апошнія навіны