BE RU EN

ЕЗ кампенсуе польскім фермерам частку сродкаў за непрададзеныя яблыкі

  • 27.09.2016, 18:21

Еўрапейскі механізм падтрымкі зводзіць на нішто расейскія контрсанкцыі.

Еўрапейскі механізм падтрымкі садоўнікаў прадугледжвае выплату кампенсацый, калі фермер не выходзіць на рынак са сваёй прадукцыяй. Такія захады былі ўведзеныя ў сувязі з цяжкасцямі на рынку праз расейскае эмбарга, паведамляе «Радыё Польшча».

Са слоў экспэрта з Інстытута аграрнай і харчовай эканомікі Бажэны Насецкай, у гэтым сезоне закупныя кошты садавіны вельмі нізкія, а новых магчымасцяў прадаваць прадукцыю на экспарт - няма.

«Перад увядзеннем эмбарга на расейскі рынак паступала блізу 60% нашага экспарту. Гэта даволі вялікі прабел, які трэба запоўніць. Большую частку экспарту атрымалася перавесці ў Беларусь. Аднак, там закупныя кошты значна ніжэйшыя, чым былі ў Расеі», - адзначыла яна.

Тая прадукцыя, якая не выйдзе на рынак, будзе перададзеная дабрачынным арганізацыям. Польскія садоўнікі змогуць вывесці з рынка амаль 88 тысяч тон яблыкаў і груш.

Апошнія навіны