BE RU EN

Расейцы знайшлі ў беларускім тварагу небяспечную бактэрыю

  • 27.09.2016, 17:44

Ужываюцца захады для спынення абарачэння тоны небяспечнай прадукцыі.

У беларускім тварагу, пробы якога былі адабраныя ў кантрольным пункце ў вёсцы Далосцы Себежскага раёна, спецыялісты выявілі бактэрыі групы кішачнай палачкі, паведамляе прэс-служба ўправы Рассельгаснагляду Цвярской і Пскоўскай абласцей.

Пры правядзенні лабараторных даследаванняў абястлушчанага тварагу, вырабленага ААТ «Мінскі малочны завод №1», супрацоўнікі Цвярской міжабласной ветэрынарнай лабараторыі выявілі неадпаведнасць узору патрабаванням тэхнічнага рэгламенту «Аб бяспецы малака і малочнай прадукцыі» ў мікрабіялагічных паказчыках - вылучаныя бактэрыі групы кішачнай палачкі.

Управа ўжывае захады для спынення абарачэння небяспечнай партыі прадукцыі, вага якой склала 1,1 тоны.

Апошнія навіны