BE RU EN

БАТЭ прапануе стварыць у Беларусі Прафесійную футбольную лігу

  • 27.09.2016, 16:36

Цяпер у Беларусі існуе Вышэйшая ліга.

30 верасня АБФФ на ініцыятыву футбольнага клуба БАТЭ правядзе нараду з нагоды стварэння ў Беларусі Прафесійнай футбольнай лігі.

«На адрас Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» прыйшоў ліст ад ФК БАТЭ (№ 16.092.201 ад 22.09.2016г.) «Аб правядзенні нарады з кіраўнікамі футбольных клубаў вышэйшай лігі ў пытанні стварэння прафесійнай футбольнай лігі»... На падставе выкладзенага вышэй АБФФ запрашае кіраўнікоў футбольных клубаў вышэйшай лігі ўзяць удзел у гэтай нарадзе, якая адбудзецца 30 верасня 2016 года ў канферэнц-зале Дома футбола. Пачатак нарады аб 11:00», - цытуе паведамленне БАТЭ сайт tribuna.com.

Цяпер у Беларусі існуе Вышэйшая ліга, арганізаваная пад кіраўніцтвам Беларускай федэрацыі футбола. Прафесійнымі футбольнымі лігамі ў Еўропе называюць турніры, арганізаваныя пад агульным кіраўніцтвам вядучых футбольных клубаў, а не федэрацый.

Апошнія навіны